Ноч музеяў

Незвычайна цікавае мерапрыемства прайшло ў Чашніцкім гістарычным музеі ў рамках акцыі “Ноч музеяў”.

Прыемна здзівіў наведвальнікаў музея пачастунак ў беларускай хатцы. Беларускую ежу не толькі можна было паспрабаваць, але і даведацца, як і у чым яна была прыгатавана. Наведвальнікі прадэгуставалі розныя сарты гарбаты і кавы, і прагаласавалі за свой звычны напой. Дарэчы, па падліку галасоў у канцы мерапрыемства, пабеду атрымала гарбата.

А на дэсерт жадаючым былі прадстаўлены розныя спосабы прадказання лёсу: па кароткім апісанні якога-небудзь прадмета з чароўнага мяшочка, па крылатых выразах мудрацоў з малахітавай шкатулкі, прадказанні з дапамогай карт, варажба па лініях далоні.

Фармат мерапрыемства не зусім звычайны для нашага раёна, але, мяркуючы па водгуках і колькасці падзяк ад наведвальнікаў, усе былі задаволены.

948