Абрад першага запальвання агню

Сёння ў музее адбылося мерапрыемства, прысвечанае першаму запальванню агню ці "Жаніцьба Коміна".

Для кожнага з нас дзедаўская, бацькоўская сядзіба – тая спадчына, матэрыяльная і духоўная, якую атрымалі мы ад продкаў і якую павінны горда перадаць сваім дзецям і ўнукам. Што страцілі мы з гэтай спадчыны? Што прыдбалі мы за свой век? Уздыхаць па старых рэчах, вяртацца да старого ўкладу жыцця не варта, але ведаць, як жылі нашы дзяды-прадзеды, трэба.

Пры яркім свеце бліскавіцы відаць усе навокал. А пры святле свечкі на покуці ў матчынай хаце, пры святле малітвы ў душы відаць і тое, што засталося ў мінулым, і ясніцца шлях у будучыню. І сёння мы запрашалі гасцей дакрануцца душой і сэрцам толькі да часцінкі таго, што некалі было вельмі дарагім для нашых продкаў. Глянулі іншымі вачыма на такія звыклыя для ўсіх нас рэчы.

Нашы продкі былі мудрымі і дабрадушнымі людзьмі. Яны ведалі мноства абрадаў і звычаяў, выконвалі іх ў сваім паўсядзённым жыцці. Сёння мы з вамі ўсе разам зладзілі абрад нашых продкаў - Жаніцьбу Коміна.

Жаніцьба Коміна – гэта старадаўняе свята, якое беларускі народ данёс амаль да нашых часоў, бо гэты абрад праводзіўся на мяжы 19 -20 стагоддзяў у кожнай вёсцы. Увогуле вытокі гэтага свята – пакланенне духу продкаў агню - багачу. Жанчыны вадзілі вакол коміна карагод і спявалі вясельную песню жаніху, а нявестай была Праца. У песні выказвалася просьба, каб комін будзіў усіх рана, даваў святло для хатніх работ.

Жаніцьба Коміна – абрад першага запальвання агню восенню ў хаце. Для асвятлення выкарыстоўвалі меньшы комін, падобны як у печы. Сярод хаты падвешвалі зроблены з дроту і абцягнуты белым палатном комін, знізу яго – лучына на блясе, што асвятляла хату селяніна ў доўгія асеннія і зімовыя вечары.

Свята падрыхтавана сумесна з народным клубам "Ветэран".