Удзел у I Рэспубліканскім краязнаўчым форуме

12-13 сакавіка ў Нацыянальным гістарычным музеі ў рамках Года малой радзімы адбыўся I Рэспубліканскі краязнаўчы форум Беларусі, арганізатарамі якога выступіў таксама Беларускі фонд культуры пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Партнёры форуму - Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Саюз пісьменнікаў Беларусі і Выдавецкі дом "Звязда".
У форуме прынялі ўдзел каля 230 краязнаўцаў, супрацоўнікаў культуры, адукацыі, навукі і інфармацыі, студэнтаў і навучэнцаў, наведвальнікаў устаноў дадатковай адукацыі, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый.
У межах форуму адбыліся прэзентацыі найбольш цікавых краязнаўчых праектаў.
Наш музей прадставіў на форуме праект "Падарожжа па Чашніцкай зямлі", за які атрымаў падзяку ад Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

335