“Народнае адзенне Віцебшчыны”

У апошні час музей прыняў ўдзел у абласной краязнаўчай выставе – конкурсе “Народнае адзенне Віцебшчыны”.

Мастацкая спадчына беларускага народнага адзення з’яўляецца неад’емнай часткай духоўных здабыткаў нацыі, яна дапамагае фарміраваць культурны воблік сучасніка. У параўнанні з іншымі рэгіёнамі Віцебшчына найменш захавала старадаўнія і традыцыйныя формы адзення. Па прычыне геаграфічных і сацыяльна-эканамічных фактараў тут у сярэдзіне ХІХ ст. распаўсюдзіўся касцюм накшталт гарадскога, а ў вырабе тканін ручная набойка. Адметным з’яўляўся комплекс з прышыўным ліфам. Чашніцкі касцюм утрымлівае непаўторнае кампазіцыйнае рашэнне, каларыты, арнаментальныя матывы.

Дадзеная выстава сабрала ў адзіную выставачную прастору разнастайныя дэталі і фотаматэрыялы па народнаму касцюму з мэтай стварэння найбольш поўнага уяўлення яго адметнасцей.

Мэты і задачы выставы:

  • Выяўленне музейных матэрыялаў народнага адзення ( сялянскага і мяшчанскага) усіх этнічных супольнасцей насельніцтва другой паловы ХІХ – пач. ХХ ст.;
  • Выяўленне фотаматэрыялаў па местачковаму і сялянскаму адзенню другой паловы ХІХ – пач. ХХ ст.;
  • Стымуляванне працэсу вывучэння этнаграфічнай спадчыны і сямейных фотаматэрыялаў сярод краязнаўцаў і моладзі;
  • Заахвочванне моладзі да вывучэння нацыянальнага адзення і яго рэгіянальных адметнасцяў;
  • Прыцягненне увагі сродкаў масавай інфармацыі да праблем рэканструкцыі народных строяў.

На выставе музей прадстаўляў поўныя строі і асобныя элементы адзення, тканіны, абутак, галаўныя уборы, аксэсуары, а таксама фотаматэрыялы, якія адлюстроўвалі гэту тэму.

570