Наши коллекции

Коллекции музея:
- декоративно-прикладное искусство,
- археология,
- печатные издания,
- одежда,
- предметы из истории техники,
- предметы быта и этнографии,
- документы,
- фотодокументы,
- музыкальные инструменты,
- рукописи,
- кинофотодокументы.

1.Коллекция декоративно-прикладного искусства.

Гонар Чашніцкага музея складаюць 68 драўляных скульптур народнага майстра разьбы на дрэве Ганны Савельеўны Асіпковай.
Ганна Савельеўна Асіпкова нарадзілася у 1938 годзе у вёсцы Гурэц Чашніцкага раёна. У 1961г. скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута, працавала настаўніцай малявання і чарчэння у сялянскіх школах. Адначасова захаплялася стварэннем скульптурных кампазіцый з дрэва. Творы Г.С.Асіпковай увасабляюць героі песень, казак, а частей за ўсё вобразы сучасных вяскоўцаў. Увасобленыя сцэнкі лёгкапазнавальныя, выклікаюць добрую усмешку. Майстрыха не кпіць са сваіх герояў, а любуецца імі. Здіўляюць яе шматфігурныя кампазіцыі, якія цяжка выканаць нават чыста технічна, не кажучы пра зберажэнне разнастайнасці увасобленных характараў. Заварожваюць кампазіцыі на бытавыя тэмы: "Чужая", "Дазвольце звярнуцца", "Ля люстэрка", "Вясёлая размова" і г.д. Вялікую цікавасць выклікаюць скульптурныя кампазіцыі, прысвечаныя дзецям, у большасці на тэмы казак.
З замілаваннем разглядаюць наведвальнікі кампазіцыю "Я сам", дзе маленькі хлопчык у зімовай шапцы, няўмела спрабуе надзець на ножку чарнавік,а побач цярпліва чакае яго сабачка. Цудоўны і другія творы: кампазіцыя "Ладушкі-ладкі", дзе дзяўчынка утякае ад гусака; скульптура "Рыбакі" паказвае счаслівага хлопчыка, які паймаў шчупака ледзь не з сябе ростам.
Дзеці вельмі любяць глядзець скульптурныя кампазіцыі на тэмы казак: "Алёнушка і братка Іванушка", "Казка аб мёртвай царэўне і сямі волатах", "Ліса і журавель", "Ля лукамор'я дуб зялёны" і г.д.
Ёсць у мастачкі творы і на біблейскія темы: "Дрэва жыцця, або Адам і Ева", "Георгій-пераможца", "Дзева Марыя", "Спас".
Працуючы над сваімі творамі, Ганна Савельевна ніколі не думала і не марыла аб славе, аб прызнанні, яно прыйшло само. Яе скульптуры былі прадстаўлены на выстаўках абласных, рэспубліканскіх,на ВДНГ. Пабывалі і ў Канадзе, Балівіі, у Франціі, дзе атрымалі высокую адзнаку. Ганна Савельевна атрымала і званне "Народны майстр". Пра яе зняты і фільм.