З куфэрка бабулі


Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у музейным скверы прайшла выстаўка посцілак з фондаў музея.

Вось як апісвае посцілкі М.Ф.Раманюк:

ПОСЦІЛКА, узорыстатканы выраб утылітарнага, дэкаратыўнага, а ў мінулым і абрадавага прызначэння; від мастацкіх тканін. Тэхнікай выканання,памерам, кампазіцыйна-арнаментальным вырашэннем блізкая да дывана. Посцілкамі засцілалі ложак, ёю накрывалі, яе вешалі на сцяну для ўпрыгожвання інтэр’ера сялянскай хаты; посцілкамі засцілалі выязныя сані і вазкі, клалі маладым пад ногі ў час благаславення іх у вясельным абрадзе, лічылі важнай часткай пасагу маладой. Грубатканную посцілку называюць радзюжкай.

Традыцыйна посцілкі ткалі ў 3-4 ніты або перабіранай (“на дошчачку”, “на пруткі”, “на матузы”, “у пераборы”) ці шматнітовай тэхнікай ткацтва. Паводле формы прамавугольныя (1,5-2,3 м даўжыні, 0,9-1,5 м шырыні) з двух (рэдка аднаго) кавалкаў тканіны з ільняных нітак (або аснова льняная, уток ваўняны). Вызначаліся рознастайнасцю арнаментальных кампазіцый, каларытам. У мастацкім афармленні найбольш характэрныя кампазіцыі з геаметрычных форм арнаменту, утвораных спалучэннем двух колераў (бела-чорны, вохрыста- чорны, малінава-чорны, бела-карычневы). Побач з узорамі клетак , паскаў пашыраны двухкаляровы арнамент “дымкі”, “імгліцы”, “ваконцы”, “краткі”, “кружкі”. Сустракаюцца чырвона-бардовыя, малінавыя, жоўтыя, белыя малюнкі зорак, вазонаў, кветак на чорным фоне. Стрыманы каларыт ранейшых па часе посцілак абмяжоўваўся натуральным колерам матэрыялаў і адценнем фарбаў, якія рабілі ў хатніх умовах з кары дрэў, кветак, раслін і г.д.



З куфэрка бабулі. Чашникский исторический музей. г. Чашники, 2018 г.
З куфэрка бабулі. Чашникский исторический музей. г. Чашники, 2018 г.
З куфэрка бабулі. Чашникский исторический музей. г. Чашники, 2018 г.
З куфэрка бабулі. Чашникский исторический музей. г. Чашники, 2018 г.
З куфэрка бабулі. Чашникский исторический музей. г. Чашники, 2018 г.