На роднай зямлі

На гэтым тыдні Чашніцкі гістарычны музей наведаў мастак Ягор Ягоравіч Батальёнак, які нарадзіўся у в. Вялікія Труханавічы Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута (1968). Працаваў у Бягомльскай школе-інтэрнаце (1968–1970), у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву ў Мінску (1970–1988). З 1974 года удзельнічае ў мастацкіх выставах у Мінску, Маскве, Санкт-Петярбургу, Кіеве, Вільнюсе, Нарве, Арабскіх Эміратах, Іспаніі, Італіі, Польшчы, Балгарыі, Галандыі, Англіі і ЗША. Працуе пераважна у жанры пейзажа і нацюрморта. Сябра Беларускага Саюза мастакоў з 1981 года. З 1989 па 1992 год супрацоўнічаў з вядомай нямецкай фірмай па продажу твораў мастацтва "Мікалай і сын". У 1992 годзе быў запрошаны галерэяй "Кадо" для творчай працы ў г.Віторыя (Іспанія). У 1996 годзе атрымаў Першую прэмію прадстаўніцтва ААН на Беларусі за жывапісны твор "Повязь" з удзелам у міжнароднай выставе "Хабітат-2" у. г.Стамбуле (Турцыя).

Персанальныя выставы:

1975 - г.Мінск
1988 - г.Мінск, г.Мазыр
1992 - галерэя "Кадо" г.Віторыя (Іспанія)
1995 - мастацкі цэнтр "Жылбел" г.Мінск
1998 - Галерэя "Манфрэд Трумп" г. Орынген (Германія)
1999 - Галерэя Алы Паўлавай г.Дордрэхт (Галандыя)
2002 - Галерэя "Мастацтва" г.Мінск
2005 - Галерэя "Добрыя мыслі" г.Мінск
2009 - Беларускі музей ў Нью-Ёрку (ЗША)
Музей авангарднага рускага мастацтва г.Нью Ёрк (ЗША)
Культурна-асветніцкі цэнтр "Полацк" г.Кліўленд (ЗША)
2013 - Галерэя "Традыцыя" г.Светлагорск

Некаторыя калектыўныя выставы:

1990 - "Жыве Беларусь" г.Гайнаўка (Польшча)
1991 - "Беларускі пейзаж" г.Берлін (Германія)
1993 - "Мастацтва Беларусі" г.Джульянова (Італія)
1996 - "Выстава беларускага мастацтва " г.Парыж (Францыя)
2000 - "Пагоня-10" г.Мінск
"Акно ў Еўропу" г.Рым (Італія)
"Маятнік часу" г.Мінск
2006 - Міжнародная выстава ў музеі авангарднага рускага мастацтва г.Нью- Ёрк (ЗША)
2007 - "Міжнародны фестываль пейзажа" г.Мінск
2008 - "Мастацтва Беларусі" г.Лондан (Англія)
2010 - "Беларускае сучаснае мастацтва" (12+) г.Дубай (Арабскія Эміраты)
2011 - "Пагоня-20" г.Мінск
2012 - "Арт-крок" г.Мінск
2015 - "Паланез" г.Мінск
"Пагоня-25" г.Мінск

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі, фондах Саюза мастакоў Беларусі, Магілёўскім мастацкім музеі імя П.Масленікава, Полацкім гісторыка-культурным запаведніку, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, Заслаўскім гісторыка-культурным запаведніку, Чашніцкім гістарычным музеі, галерэі "Традыцыя" г.Светлагорска, Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, фондах Міністэрства культуры Расіі, Табольскім гісторыка-архітэктурным запаведніку, Яраслаўскім мастацкім музеі, Беларускім музеі ў г. Гайнаўка (Польшча), Беларускім музеі ў г. Нью-Ёрку (ЗША), музеі авангарднага рускага мастацтва ў г. Нью-Ёрку (ЗША), культурна-асветніцкім цэнтры «Полацк» г. Кліўленда (ЗША),у шматлікіх прыватных зборах на Беларусі і за мяжой.

У час сустрэчы мастак перадаў музею альбом "Ягор Батальёнак.Жывапіс."
Ягор Ягоравіч с цікавасцю аглядаў музейныя прадметы, дзяліўся ўспамінамі.
Пакідаючы музей пажадаў росквіту малой радзіме.

2