Закрыццё выстаўкі


10 верасня ў музеі адбылося закрыццё выстаўкі "Беларусь мая сінявокая", падрыхтаванай мастачкай Аксанай Аракчэевай. Выстаўка прайшла з поспехам. Кожны наведвальнік у творах Барыса Уладзіміравіча і Аксаны Аракчэевых знайшоў сваё акенца, сваё адчуванне роднай зямлі. На закрыцці выстаўкі прысутнічалі не толькі чашніччане, але і госці з Мінска і нават з Румыніі. Прысутных вітаў ансамбль народнай песні Чашніцкага ГДК "Ульчанка". Аксана Аракчэева перадала ў дар музею 10 работ бацькі - Барыса Уладіміравіча і яго асабістыя рэчы.



IMG_3141
IMG_3142
IMG_3145
IMG_3150
IMG_3160