Свята народнага календара "Светлы Вялікдзень"

Хрыстос васкрес!Усюды радасць!
Усё глядзіць смялей,святлей.
Вялікі мучанік, здаецца абняў ўсіх ласкаю сваей.
Хрыстос васкрес!

Пасха, Вялікдзень – веснавое свята старажытных славян у гонар Бога Сонца, абуджэння прыроды і надыходу «вялікіх дзѐн» палявых работ. Таксама гэта свята называлі яшчэ Вяліканне альбо Вялічка. Вялікдзень быў адным з самых радасных свят у жыцці земляроба. Адзначалі яго ўрачыста, гатавалі багата страў.З велікоднага тыдня пачыналіся летнія гулянні, ваджэнне карагодаў і закліканне вясны.
19 красавіка ў музеі прайшло свята народнага календара "Светлы Вялікдзень". У гулянні прынялі ўдзел народныя клубы "Ветэран", "Флора". Работнікі музея разам з Чашнікскім ГДК зрабілі свята вясёлым і пазнавальным.
536